БЕЛ Ł РУС

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»

14.10.2025 / 9:24

Nashaniva.com

У чэрвені Ганна Клінцэвіч паведаміла пра развод, а ўжо ў верасні — пра новыя заручыны.

Ганна Клінцэвіч (Баба Нюра). Фота з яе інстаграма

Папулярнасць 26‑гадовай Ганне Клінцэвіч прынёс вобраз Бабы Нюры. Дзяўчына нарадзілася ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці і жыла там да 12 гадоў. З дзяцінства любіла рабіць пародыі на вясковых бабуль.

Менавіта гэта і стала яе фішкай: хоць у звычайным жыцці Ганна размаўляе на рускай мове, але кажа, што хоча зберагчы нашу культуру і паказаць яе сучаснай моладзі. І дапамагае ёй у гэтым вобраз вясковай бабулі.

Летась Ганна перамагла ў дзяржаўным шоу «Фабрыка блогераў». Цяпер на яе падпісана 104 тысячы чалавек у інстаграме і 103 тысячы ў тыктоку.

Раней яна амаль нічога не распавядала пра асабістае жыццё. А ў чэрвені Ганна прызналася, што развялася са сваім першым мужам і ўжо паспела сустрэць новае каханне.

Першым мужам Ганны быў дальнабойшчык. У тым шлюбе нарадзілася дачка Ева. Менавіта падчас дэкрэтнага адпачынку Ганна пачала здымаць відэа для сацсетак і раскручваць свой блог.

У інтэрв'ю дзяўчына не аднойчы распавядала: спачатку муж Ігар быў упэўнены ў тым, што ў яе нічога не атрымаецца — лічыў, што жонка займаецца нейкім глупствам. Але ў выніку пачаў дапамагаць ёй са здымкамі.

Таму шмат хто з падпісчыкаў палічыў, што менавіта блогерства разбурыла сям’ю. Ганна ж запэўнівае: не папулярнасць Бабы Нюры стала прычынай разводу.

Блогерка пачала кар'еру і як спявачка. Яна гастралюе з гуртом «Дразды». Таму не дзіўна, што менавіта ў калектыве сустрэла новае каханне.

Абраннікам Ганны стаў гітарыст гурта «Дразды» Раман Гарбацкі. У верасні дзяўчына пахвалілася заручальным пярсцёнкам з дыяментам.

А цяпер пара распісалася ў ЗАГСе. На вяселлі маладзёны вырашылі адмовіцца ад класічных вобразаў. Нявеста надзела спадніцу мідзі з высокай пасадкай і блузку, а замест туфель на абцасах — белыя чэлсі. Жаніх быў у свабодных светлых штанах і кашулі з кароткім рукавом, а таксама красоўках.

View this post on Instagram

A post shared by Анна КлинцевичБаба Нюра (@babaniurka)

Чытайце таксама:

«Ненавіджу пед». Лукашэнка завітаў на вяселле. Дык а хто ж пабраўся шлюбам?

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 72

Каментары да артыкула