БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з’явіўся новы від добраахвотнага страхавання

13.10.2025 / 18:13

Nashaniva.com

Новы від добраахвотнага страхавання пачаў дзейнічаць з 13 кастрычніка 2025 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Фота ілюстрацыйнае

Новую паслугу прапануе кампанія «Белрасстрах». Яна дазваляе аформіць добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці наймальніка — на выпадак, калі супрацоўнік атрымае шкоду здароўю або жыццю падчас выканання службовых абавязкаў.

Такі від страхавання стане дадатковай гарантыяй для работнікаў і адначасова фінансавай абаронай для працадаўцы — у выпадку неабходнасці пакрыцця выдаткаў на кампенсацыю шкоды.

Дамова добраахвотнага страхавання будзе дапаўненнем да абавязковых выплат, якія ўжо прадугледжаныя заканадаўствам па страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Чытайце таксама:

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?

Падатковая на Брэстчыне зрабіла рэйд па прыбіральнях

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?

Каментары да артыкула