У Беларусі збіраюцца часткова аплачваць 14‑дзённы адпачынак бацьку пры нараджэнні дзіцяці
Звычайна гэты адпачынак даецца без захавання заработнай платы, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам або наймальнікам.
«У гэты перыяд тата разам з мамай можа ажыццяўляць догляд за дзіцем. Такая магчымасць з'явілася ў нас у 2020 годзе. З гэтага часу мы ўжо двойчы прааналізавалі практыку прадастаўлення гэтага адпачынку. Таты не надта ідуць на гэта. Асноўная прычына — у адсутнасці аплаты гэтага перыяду.
У тых арганізацыях, дзе наймальнікам прадугледжана аплата гэтага адпачынку, бацькі яго бяруць. Таму зараз мы працуем над тым, каб унесці змены ў Працоўны кодэкс, мы прапануем часткова аплачваць гэты адпачынак. Паглядзім, як гэтая норма пойдзе», — паведаміла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш.
У Беларусі ўсяго 1% бацькаў сыходзіць у дэкрэт.