У Мінску стварылі метровы торт у выглядзе карты Беларусі з усімі славутасцямі
Торт зрабілі памерам амаль метр на метр, а важыць каля 40 кілаграмаў. На ім размясціліся зубры, буслы і нават аўтамабіль «БелАЗ». У працэсе стварэння былі выкарыстаныя элементы малекулярнай кухні, піша «Анлайнер».
Дэкор торта выкананы ўручную і ўзнаўляе знакавыя славутасці і сімвалы кожнага рэгіёна: ад Нацыянальнай бібліятэкі і Брэсцкай крэпасці да кар'ерных самазвалаў, Белавежскай пушчы, буслоў і зуброў.
Розныя вобласці на торце маюць унікальную ягадна-травяную начынку ў дадатак да класічнага крэму на аснове крэмчызу.
Хто ж тыя шчасліўцы, якія змаглі паспытаць торт на смак? Аказалася, што яго стварылі па замове групы кампаній Megatop, таму галоўныя дэгустатары — работнікі прадпрыемства.
У арганізацыі расказалі: раней Megatop распрацаваў рэцэпт будучага торта-легенды, такога як «Прага», «Кіеўскі» або «Ленінградскі», але з беларускімі смакамі. У склад увайшлі бісквіт, адвары мясцовых траў і ягадныя пюрэ.
На конкурс па пошуку імя і дызайну для торта паступіла больш за 50 работ. Вынікі падвядуць 13 кастрычніка. Пераможца стане сааўтарам кулінарнага шэдэўра і атрымае гадавы запас абутку ў падарунак.
Чытайце таксама:
Вядомы брэнд абутку прапануе беларусам стварыць торт-легенду
«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе
На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі
«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»