БЕЛ Ł РУС

Латвія падоўжыла забарону на палёты паблізу мяжы з Беларуссю

12.10.2025 / 16:41

Nashaniva.com

У Рызе паведамілі, што частковае закрыццё паветранай прасторы Латвіі каля мяжы з Беларуссю і Расіяй будзе дзейнічаць яшчэ як мінімум тыдзень, да 19 кастрычніка.

Фота ілюстрацыйнае

Забарону на палёты ў памежнай паветранай прасторы Латвіі з Расіяй і Беларуссю на вышыні да 6 кіламетраў у вячэрнія і начныя гадзіны працягнулі да раніцы нядзелі, 19 кастрычніка.

Першапачаткова забарона дзейнічала да 8 кастрычніка, а потым яе працягнулі да 12 кастрычніка.

Такія ж меры дзейнічаюць таксама на мяжы краіны з Літвой і Эстоніяй. Выключэнне — палёты, якія дазваляе вайсковае ведамства. 

Чытайце таксама:

Латвія загадала больш як 800 расійскім грамадзянам пакінуць краіну

Латвія прыпыняе нерэгулярныя аўтобусныя паездкі з Беларусі і Расіі

У Латвіі хочуць аднавіць старыя балоты на мяжы з Беларуссю. Вайскоўцы толькі за

Каментары да артыкула