«Тое, што трэба пенсіянерам». Беларускі экзашкілет нібыта ад МТЗ захапіў тыкток
У тыктоку відэа з рэкламай «беларускага экзашкілета», які нагадвае ўдасканаленага трансформера або рабатызаваны касцюм з галівудскіх баевікоў, сабрала больш 450 тысяч праглядаў, заўважыў «Тэлеграф».
У роліку прыладай кіруе пажылая жанчына, якая з яго дапамогай сячэ дрэвы, носіць кароў і апрацоўвае зямлю.
Голас за кадрам заяўляе пра грузападымальнасць у 900 кг, адсутнасць неабходнасці пасведчання кіроўцы і сілкаванне апарата ад дызельнага паліва.
Аднак увесь сюжэт быў згенераваны з дапамогай штучнага інтэлекту, пра што аўтар сумленна папярэдзіў у апісанні да відэа.
Тым не менш, гэта не перашкодзіла роліку сабраць дзясяткі тысяч лайкаў і шматлікія рэпосты.
«Нарэшце здагадаліся пра тое, што трэба пенсіянерам», — пішуць каментатары.