БЕЛ Ł РУС

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету

11.10.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Маленькая Валета, сталіца Мальты, прызнана самай прыгожай сталіцай свету паводле версіі часопіса Condé Nast Traveller. Горад заняў першае месца ў рэйтынгу Readers’ Choice Awards 2025, апярэдзіўшы такіх турыстычных гігантаў, як Парыж, Афіны і Лісабон.

Ва ўласна Валеце жыве 5,5 тысяч жыхароў, тады як у прыгарадах 390 тысяч. Плошча ўсяго 80 гектараў (0,8 квадратных кіламетра). Фота: Silvyne Sonnet / Getty Images

У галасаванні ўдзельнічалі больш за 182 тысячы чытачоў, якія ацэньвалі культуру, кухню і гасціннасць, піша Bild.

Валета набрала 97,33 бала з 100, стаўшы не толькі найлепшым напрамкам Еўропы, але і галоўным горадам свету для падарожнікаў. Міністр турызму Мальты Ян Борг заявіў, што «гэтая ўзнагарода адлюстроўвае глыбокую ўдзячнасць падарожнікаў да нашай культурнай спадчыны і гасціннасці мальтыйцаў».

Горад памерам менш за адзін квадратны кіламетр уяўляе сабой сапраўдны музей пад адкрытым небам, у якім ёсць барочныя палацы, старажытныя фартэчныя сцены, цэрквы і вузкія вулачкі. Валета была заснавана рыцарамі Мальтыйскага ордэна ў XVI стагоддзі і з 1980 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сталіца Мальты вядомая і дзякуючы фільмам — тут здымаліся «Гладыятар», «Троя» і першая серыя «Гульні тронаў», дзе Валета стала прататыпам Каралеўскай Гавані.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула