БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру

10.10.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Лідарка беларускай апазіцыі павіншавала лідарку венесуэльскай апазіцыі з атрыманнем нобелеўскай прэміі міру.

Фота: Наша Ніва

«Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру. Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы. Я захапляюся і цаню нашае сяброўства. Разам мы ўсё адолеем!», — гаворыцца ў віншаванні.

Святлана Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карынай Мачада на працягу апошняга году. Разам яны сазвоньваліся, перапісваліся, а таксама выступалі на супольных мерапрыемствах, паведамляе яе прэс-служба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула