БЕЛ Ł РУС

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

14.10.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Эдуард Мігун працуе ў вёсцы Крывая Града. Увесну яны з жонкай атрымалі прэміі як маладыя спецыялісты, а цяпер ён у спісе «экстрэмістаў».

Эдуард Мігун. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Эдуарду Мігуну 23 гады. Ён родам з Салігорска. Пасля школы хлопец паступіў у Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Пасля гэтага Эдуард размеркаваўся ветэрынарам у Слуцкі раён, у калгас побач з невялікай вёскай Крывая Града, і неўзабаве ажаніўся.

Разам з жонкай яны ў мінулым годзе атрымалі падзякі і льняныя коўдры ад старшыні Слуцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў як маладыя спецыялісты. Як маладой сям'і ім у дадатак далі па наборы падушак.

Эдуарда асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Сутнасць абвінавачання невядомая.

Меркавана, Эдуард атрымаў хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці

Каментары да артыкула