БЕЛ Ł РУС

У Ліпецкай вобласці разбіўся расійскі знішчальнік МіГ-31

10.10.2025 / 1:4

Nashaniva.com

У Расіі заявілі пра аварыю са знішчальнікам-перахопнікам МіГ-31, які здольны несці гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М «Кінжал». Пра гэта паведаміла расійскае Міністэрства абароны.

Самалёт МіГ-31. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons 

Аварыя адбылася 9 кастрычніка каля 19:20. Паводле інфармацыі Мінабароны рф, экіпаж паспеў катапультавацца.

Як сцвярджаюць у ведамстве, экіпаж пацярпеў крушэнне падчас заходу на пасадку пасля выканання планавага вучэбна-трэніровачнага палёту. Гэты палёт, як паведамляюць, праводзіўся без боекамплекта.

МіГ-31 з'яўляецца мадэрнізаваным варыянтам савецкага аднамеснага знішчальніка 1970‑х гадоў МіГ-25. Войскі рф выкарыстоўваюць МіГ-31К для ўдараў па Украіне ракетамі «Кінжал», якія гэтыя знішчальнікі могуць запускаць з адлегласці 2000 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць

Каментары да артыкула