БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аднаўляе рэйсы з Магілёва ў Егіпет

9.10.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра аднаўленне чартарных рэйсаў з магілёўскага аэрапорта ў егіпецкі Шарм-эль-Шэйх. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, першы рэйс запланаваны на 22 лістапада.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле раскладу, палёты будуць выконвацца кожныя 10—11 дзён на самалётах Boeing 737-800. Час у дарозе складзе прыкладна 6 гадзін 30 хвілін.

Раней з аэрапорта Магілёва ўжо рабіліся рэгулярныя рэйсы ў Маскву (двойчы на тыдзень) і чартары ў турэцкую Анталью.

Акрамя таго, 8 кастрычніка «Белавія» ўпершыню ў сваёй гісторыі зрабіла далёкамагістральны пералёт. Шырокафюзеляжны Airbus A 330‑200 вылецеў з Мінска на кітайскі востраў Хайнань, даставіўшы туды 278 пасажыраў.

Палёт да аэрапорта Санья заняў 10,5 гадзін. Для камфорту падчас падарожжа пасажырам прапанавалі двухразовае харчаванне, паказ фільмаў, а таксама кнігі і гульні.

Чытайце таксама:

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту

Каментары да артыкула