«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»
Ігар Шафарэнка расказаў у інтэрв'ю «Белсату», ці былі «нейкія званочкі» ў верасні, якія б сведчылі, што будзе вызваленне.
Ігар Марзалюк
— Быў цэлы звон — дэпутат Ігар Марзалюк. Ён прыязджаў да нас у калонію раз на год і чытаў лекцыі пра тое, што ва ўсім вінаваты калектыўны Захад, што «экстрэмісты — ворагі народу» і няма нам прабачэння.
А ў жніўні гэтага года ягоная рыторыка змянілася. У падзеях 2020‑га ён чамусьці абвінаваціў «расійскую алігархію»
. Сказаў, што Амерыка не мела да гэтага ніякага дачынення, бо тады прэзідэнтам ЗША быў Дональд Трамп. І толькі калі да ўлады прыйшоў Джо Байдэн, сітуацыя змянілася. А скончыў ён свой выступ пасылам, што «трэба ўмець дараваць».
Чытайце таксама:
Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі