Ва Узбекістане больш за 2000 чыноўнікаў замяняюць штучным інтэлектам
Урад Узбекістана плануе да канца кастрычніка скараціць больш за 2000 чыноўнікаў у сувязі з увядзеннем сістэм штучнага інтэлекту ў дзяржаўныя органы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Шаўкат Мірзіёеў, ён называецца «Аб мерах па аптымізацыі колькасці кіруючых штатных адзінак праз шырокае ўкараненне лічбавізацыі ў дзейнасць рэспубліканскіх выканаўчых органаў улады».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Gazeta.uz
Усяго будзе ліквідаваная 2141 штатная адзінка. Найбольш скарачэнняў чакае Падатковы камітэт — 498 адзінак. Міністэрства воднай гаспадаркі страціць 224 пазіцыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі — 200, Міністэрства юстыцыі — 197. У Міністэрстве экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя і змянення клімату пад скарачэнне трапляюць 176 пазіцый, у Міністэрстве занятасці і барацьбы з беднасцю — 163.
Акрамя таго, амаль удвая скарачаецца колькасць намеснікаў кіраўнікоў: з 11 да 7 у камітэтах, з 12 да 6 у агенцтвах і з 13 да 7 у інспекцыях.
Міністэрству занятасці і Федэрацыі прафсаюзаў Узбекістана даручана дапамагаць скарочаным супрацоўнікам з працаўладкаваннем.
Чытайце таксама:
Чаму планаванне падарожжаў з ChatGPT ці Gemini небяспечнае
Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце
Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект
Албанія першай у свеце прызначыла міністрам штучны інтэлект, каб сачыў за карупцыяй