БЕЛ Ł РУС

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»

8.10.2025 / 21:15

Nashaniva.com

У верасні ў Стоўбцах адкрылі помнік, на пастаменце якога ўстаноўленая музейная версія танка Т-72. Узор мясцовым уладам перадало Мінабароны, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Міністр Віктар Хрэнін заявіў, што гэты танк — увасабленне «подзвігу тых, хто ў грукаце бітваў Вялікай Айчыннай вайны набліжаў перамогу, руйнуючы ворага на палях бітваў».

Аднак вядома, што асноўным танкам Чырвонай арміі падчас Другой сусветнай вайны быў Т-34, помнік якому ўстаноўлены каля мінскага Палаца афіцэраў. Танк Т-72 быў прыняты на ўзбраенне ў СССР толькі ў 1973 годзе і лічыцца сімвалам савецкай бранятэхнікі часоў Халоднай вайны.

Таксама ў верасні макет танка Т-72 паставілі ў Барысаўскім кадэцкім вучылішчы. Раней, у 2021 годзе, аналагічны помнік з'явіўся ў Наваградку. За гэтымі падзеямі таксама стаяла Мінабароны.

Танк Т-72 вырабляўся ў Расіі да сярэдзіны 1990‑х і сёння лічыцца састарэлым.

Чытайце таксама:

«Маё дзіця дома расказвае, што мы ўсё яшчэ ваюем з немцамі». Чаму цяпер вучаць у беларускай школе

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»

Каментары да артыкула