БЕЛ Ł РУС

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову

8.10.2025 / 19:49

Nashaniva.com

Дэпутат Сейма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у фэйсбуку рашэнне ўладаў краіны аб паніжэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у нагу», піша «Радыё Свабода».

Томас Тамілінас. Фота: «Радыё Свабода»

«Паддацца папулісцкаму ціску і спыніць ахову лідаркі беларускага апазіцыйнага руху Святланы Ціханоўскай праз Дэпартамент бяспекі без папярэджання — гэта жудасная памылка знешняй палітыкі, знішчэнне працы, зробленай усімі ўрадамі з 2020 года. Усё скончыцца тым, што офіс ад’едзе ў Варшаву…», — напісаў Томас Тамілінас.

На яго думку, зніжаючы статус Ціханоўскай, Літва набліжае яе да звычайных няўрадавых арганізацый, такіх, якія ёсць у Вільні ў расіян.

«Калі ў нас не будзе Святланы, а яна будзе ў палякаў, то замежныя сталіцы не будуць звяртаць на нас столькі ўвагі», — перакананы палітык.

«Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай таму, што тут працаваў офіс Святланы, таму гэта стрэл у нагу. Дарэчы, офіс працуе не за наш кошт, мы плацілі толькі за ахову. Сорамна», — заявіў Тамілінас.

Пра тое, што Літва прыняла рашэнне скараціць ахову лідаркі беларускай апазіцыі, у аўторак паведаміў партал LRT.lt.

Паводле крыніц партала, ахова Ціханоўскай і спадарожныя атрыбуты абыходзяцца дзяржаве прыкладна ў 1 мільён еўра на год: меркавана, у гэтую суму ўваходзіць кругласутачная фізічная ахова ў Літве і за мяжой, аўтамабілі для аховы, утрыманне месца жыхарства, выкарыстанне VIP-тэрміналаў у аэрапортах.

Чытайце таксама:

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Каментары да артыкула