Турысты, якія захраслі з-за завірухі на Эверэсце, паспяхова спусціліся з гары
580 турыстаў, якім давялося затрымацца на Эверэсце з-за завеі ў Тыбеце, паспяхова эвакуяваныя разам з больш чым 300 мясцовымі праваднікамі і паганятымі якаў, паведаміла кітайскае агенцтва Сіньхуа.
Скрыншот з відэа Бі-бі-сі
Людзі дабраліся да пасёлка Цюйдан і наваколля, дзе ім дапамагаюць вярнуцца дадому. Дзесяць турыстаў сустрэлі ў спецыяльна арганізаваным прамежкавым лагеры з ежай, медыкаментамі, кіслароднымі балонамі і цёплымі рэчамі.
Магутная завея накрыла лагер турыстаў на ўсходнім схіле Эверэста 4 кастрычніка. У снежнай пастцы апынуліся больш за 1000 чалавек, якія рабілі ўзыходжанне. Людзі не змаглі працягнуць шлях па абледзянелых дарогах і былі вымушаныя хавацца ў намётах.
Яны затрымаліся ў лагеры на вышыні 4 900 м над узроўнем мора. 6 кастрычніка 350 чалавек змаглі спусціцца з гары.
Чытайце таксама:
Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце
Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў
Амаль 100 гор у Непале стануць бясплатнымі для ўзыходжання
Непал будзе дазваляць падымацца на Эверэст толькі дасведчаным альпіністам