Праз камісію па вяртанні за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек
Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук паведаміў, што за ўвесь час працы камісію па вяртанні ў Беларусь праз яе вярнуліся 30 чалавек. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны».
Аляксей Стук. Фота: Генпракуратура
Усяго з моманту стварэння камісіі паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў, бо, як адзначыў Стук, у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. У такіх выпадках камісія прапаноўвала дапоўніць інфармацыю.
Таксама гэта камісія разглядала справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім па палітычных меркаванняў не дазвалялі гуляць у Беларусі. Па 11 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне.
Камісія па вяртанні была створана ў лютым 2023 года паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі. Яе задача — разглядаць звароты грамадзян Беларусі, якія з’ехалі за мяжу і баяцца вяртацца дадому з-за магчымых рэпрэсій. Камісія таксама вызначае ўмовы, на якіх гэтыя людзі могуць вярнуцца ў краіну. На чале гэтай камісіі стаіць генеральны пракурор Андрэй Швед, а ў яе складзе шмат вельмі адыёзных асоб з ліку сілавікоў і прапагандыстаў.
Чытайце таксама:
Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі
Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі
Канапацкая пахвалілася, што ўвайшла ў камісію Шведа па вяртанні эмігрантаў