Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры
У чацвер а 14‑й у Стакгольме будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры.
Цань Сюэ і Ласла Краснахоркаі. Калаж на аснове фота Getty Images
За суткі да абвяшчэння букмекеры вызначылі сумесных фаварытаў з каэфіцыентам 10/1, пакуль літаратурныя колы рыхтуюцца да чарговага непрадказальнага выбару Шведскай акадэміі.
Гэта кітайская авангардная пісьменніца Цань Сюэ, вядомая сваёй сюррэалістычнай апавядальніцай манерай. Яе раманы «Апошні каханак» і «Межы» замацавалі яе як сучасную візіянерку сусветнай літаратуры, і яна ўжо некалькі гадоў фігуруе сярод фаварытаў на Нобелеўскую прэмію.
Таксама фаварытам з каэфіцыентам 10/1 называюць венгерскага пісьменніка Ласла Краснахоркаі, які больш за 10 год называецца сярод фаварытаў.
Раней сярод фаварытаў на Нобеля ў гэтым годзе называліся мексіканская пісьменніца лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Крысціна Рывера Гарса, іспанец Энрыке Віла‑Матас і аўстралійскі празаік Джэралд Марнэйн. Іх шанцы раней ацэньвалі як 16 да 1.
У мінулым годзе пераможцай стала паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган, у 2023 годзе нарвежац Юн Фосэ. У 2015 годзе беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Сёння а 12:45 будзе названы нобелеўскі лаўрэат (ці лаўрэаты) па хіміі.
Чытайце таксама:
Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты
Названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы
Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?