У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі
У Мінску падвялі вынікі гарадскога агляду-конкурсу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Фрунзенскі раён Мінска заняў у конкурсе першае месца. Гэта найбуйнейшы раён сталіцы, у якім абслугоўваюцца 1219 шматкватэрных дамоў, 4725 пад’ездаў і 948 дваровых тэрыторый.
У выніку рэарганізацыі ў 2021 годзе ЖКГ №1 была далучана да ЖКГ № 2, а замест дзевяці ЖЭУ створана чатыры буйнейшыя ўчасткі.
«Высокае прызнанне нашай дзейнасці — заслуга ўсяго працоўнага калектыву», — адзначыў дырэктар ЖКГ № 2 Андрэй Новік.
Ён падкрэсліў важнасць кадраў: выпадковыя людзі доўга тут не затрымліваюцца, а прафесіяналы застаюцца, і нават ствараюць сем’і, кажа ён. Сёння ў калектыве ЖКГ №2 — 25 сямейных дынастый. На прадпрыемстве працуюць 130 чалавек, у чатырох ЖЭУ — яшчэ 890.
Другое і трэцяе месцы ў конкурсе занялі Кастрычніцкі і Заводскі раёны.