Мінчанка ледзь не прадала кватэру, ратуючы яе ад чорных рыэлтараў
У сталічную міліцыю звярнулася пенсіянерка, якая стала ахвярай ашуканскай схемы, паведамляе МУС.
Скрыншот з відэа
Устаноўлена, што аферысты за некалькі дзён выманілі ў жанчыны на падставе дэкларавання звыш $90 тысяч.
Пасля яны пераканалі пенсіянерку, што яе кватэра выстаўленая на продаж на чорным рынку. Каб зберагчы нерухомасць, мінчанцы неабходна было самой «фіктыўна» яе рэалізаваць.
Рыэлтарка, якую нанялі для дапамогі ў здзелцы, папярэдзіла прадаўца кватэры пра ашуканцаў, але тая спачатку не паверыла. Сумневы з'явіліся, аднак, пазней, калі замест асабістай сустрэчы ёй патэлефанавалі праз відэасувязь з фальшывым следчым. Толькі тады жанчына зразумела, што яе падманулі.
Чытайце таксама:
У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы
Сястра засцерагла пажылую мінчанку ад пераводу махлярам усіх грошай
Махляры выманілі ў пенсіянеркі залатыя зліткі амаль на 220 тысяч рублёў