Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве
3 кастрычніка 2025 года самалёт авіякампаніі «Белавія» быў вымушаны экстранна прызямліцца ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Aviaincident.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак тэлеграм-канала, Boeing 737‑800 з рэгістрацыйным нумарам EW-455PA выконваў чартарны рэйс Мінск — Эль-Аламейн (Егіпет). Каля 14:52 падчас палёту ў Дамадзедаве абвясцілі трывогу па коду «Сіні», што азначае надзвычайную сітуацыю ў паветры.
У 14:58 самалёт паспяхова прызямліўся. Прычынай экстраннай пасадкі стаў цяжкахворы пасажыр. Падрабязнасці пра яго стан не ўдакладняюцца.
Таксама адзначаецца, што пры пасадцы было зафіксавана перавышэнне дапушчальнай пасадачнай масы паветранага судна.
Пасля аказання неабходнай дапамогі і праверак самалёт працягнуў палёт, дасягнуў Эль-Аламейна і потым паспяхова вярнуўся назад у Мінск.
Чытайце таксама:
«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?
У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію