БЕЛ Ł РУС

У Мінэнерга паабяцалі даць беларусам магчымасць выбіраць пастаўшчыкоў энергіі

7.10.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз паведаміў, што неўзабаве беларусы змогуць выбіраць пастаўшчыкоў электраэнергіі з больш выгаднай цаной.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Цяпер, паводле слоў чыноўніка, завяршаецца праца над стварэннем агульнага рынку электраэнергіі Беларусі і Расіі. Аб’яднанне энергарынку дасць магчымасць стварыць адзіную сістэму з агульнымі правіламі яе функцыянавання.

Пасля запуску гэтага рынку і беларускія, і расійскія спажыўцы нібыта змогуць выбіраць, у каго набываць электраэнергію.

«Спажыўцы атрымаюць магчымасць выбіраць пастаўшчыкоў, якія прапануюць больш зручныя ўмовы і выгадныя цэны», — адзначыў кіраўнік Мінэнерга.

Чытайце таксама:

Беларуская АЭС вырабіла 50 млрд кВт·г электраэнергіі

«Зрабілі правільныя высновы». Міністр энергетыкі ацаніў ліквідацыю наступстваў непагадзі

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь

Каментары да артыкула