БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў Пуціна прынцыповым і мэтанакіраваным

7.10.2025 / 7:17

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Расійскаму прэзідэнту сёння спаўняецца 73 гады.

Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

«Расійскі народ трывала звязвае з вашым імем значныя сацыяльныя дасягненні, дынамічнае эканамічнае развіццё, умацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту Айчыны, рост аўтарытэту і ўзмацненне ролі Расіі ў свеце, — гаворыцца ў віншаванні. — Прынцыповасць і мэтанакіраванасць, вернасць абавязку і палітычная мудрасць, выключная адданасць Радзіме і цвёрдая воля ў адстойванні яе нацыянальных інтарэсаў заваявалі Вам усенароднае прызнанне ў грамадстве і павагу замежных калег».

Лукашэнка ўпэўнены, што закладзеныя сумеснымі дзеяннямі асновы адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй паслужаць надзейным арыенцірам для будучых пакаленняў грамадзян дзвюх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула