БЕЛ Ł РУС

Паміж Віцебскам і Смаленскам зноў пачне хадзіць прамы дызельны цягнік

6.10.2025 / 18:22

Nashaniva.com

У 2026 годзе плануецца запусціць прамое дызельнае спалучэнне паміж Смаленскам і Віцебскам, якое не дзейнічала ўжо больш за дзесяць гадоў.

Фота: Цэнтральная прыгарадная пасажырская кампанія

Як паведамляе Цэнтральная прыгарадная пасажырская кампанія (ЦППК, уваходзіць у склад Расійскіх чыгунак), нядаўна быў праведзены тэставы рэйс дызель-цягніка РА-3 па гэтым маршруце. У праекце ўдзельнічаюць улады Смаленскай вобласці, Міністэрства транспарту рэгіёна, Расійскія чыгункі і Беларуская чыгунка.

Рэгулярныя рэйсы плануюць адкрыць у 2026 годзе.

Апошні раз прамыя прыгарадныя цягнікі паміж Віцебскам і Смаленскам хадзілі да 2013 года — тады іх абслугоўвала Маскоўская чыгунка. Пасля іх адмянілі, а маршруты з перасадкамі спынілі падчас пандэміі COVID-19. У 2024 годзе з’явіліся часовыя рэйсы з перасадкай: са Смаленска да Завольшы і Асінаўкі, адкуль можна было перайсці на беларускія цягнікі да Віцебска ці Оршы.

Новыя дызель-цягнікі РА-3, якія будуць працаваць на лініі, — гэта сучасныя двухвагонныя саставы вытворчасці завода «Метровагонмаш» у Мыцішчах. У іх ёсць кліматычная сістэма, святлодыёднае асвятленне, інфармацыйныя табло, а таксама ўсе ўмовы для людзей з абмежаванай рухомасцю — пад’ёмнікі, мацаванні для інвалідных вазкоў і спецыяльна абсталяваныя прыбіральні.

Чытайце таксама:

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета

Рух цягнікоў у Смаленскай вобласці адноўлены

Каментары да артыкула