БЕЛ Ł РУС

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам

5.10.2025 / 17:51

Nashaniva.com

Афіцыйнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча, які адмовіўся выязджаць у Літву і вярнуўся ў Беларусь, дагэтуль няма.

Фота: тэлеграм-канал Сяргея Спарыша

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітыкам і палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Удзельнікі акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі і парасонамі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб падтрымаць Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязняў.

Удзельнікі з партыі «Народная Грамада», руху палітвязняў RE:BELarus і арганізацыі «Дапамога» заявілі, што патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Міколы Статкевіча і ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі.

Статкевіч быў сярод 52 палітвязняў, якіх 11 верасня вызвалілі і вязлі дэпартаваць у Літву. Аднак Статкевіч выбіў дзверы аўтобуса і вярнуўся ў Беларусь. Паступалі звесткі, што цяпер ён зноў у калоніі ў Глыбокім. Але афіцыйнай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне дагэтуль няма. Жонцы Статкевіча таксама не паведамляюць, дзе цяпер яе муж.

Чытайце таксама:

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога

Каментары да артыкула