БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Фіца: Мэта ўрада Славакіі не паражэнне Расіі, а хутчэйшы канец вайны ва Украіне

5.10.2025 / 17:1

Nashaniva.com

«Гэта славяне, якія забіваюць адно аднаго. Вайна — гэта не рашэнне».

Роберт Фіца на саміце ў Брусэлі. 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Omar Havana / AP

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што мэтай славацкага ўрада не з'яўляецца параза Расіі.

Пра гэта ён сказаў у тэлевізійнай дыскусійнай праграме на грамадскім вяшчальніку STVR, прыводзіць яго словы «Еўрапейская праўда».

Славацкі прэм'ер-міністр зноў раскрытыкаваў падыход Еўрапейскага Саюза да вайны РФ супраць Украіны.

«Мэтай знешняй палітыкі Славацкай Рэспублікі, урада Славацкай Рэспублікі, прэм'ер-міністрам якой я з'яўляюся, не з'яўляецца параза Расійскай Федэрацыі. Наша мэта — як мага хутчэй скончыць вайну ва Украіне. Гэта славяне, якія забіваюць адно аднаго. Вайна — гэта не рашэнне», — сказаў Фіца.

Славацкі прэм'ер, як і яго венгерскі калега Віктар Орбан, даўно крытыкуе санкцыі ЕС супраць Расіі за яе працяглую агрэсію супраць Украіны і ваенную дапамогу Кіеву. Пасля прыходу да ўлады пазалетась цяперашні ўрад Фіца вырашыў спыніць пастаўкі зброі і ваеннай тэхнікі з дзяржаўных рэзерваў ва Украіну, але дазволіў працягваць камерцыйныя пастаўкі.

«Калі б ЕС траціў столькі ж энергіі на мір, колькі ён траціць на падтрымку вайны ва Украіне, вайну можна было б даўно скончыць. Я ніколі не буду прэм'ер-міністрам ваеннага часу», — сказаў прэм'ер-міністр Славакіі.

На пытанне мадэратара, ці не супярэчыць падыход адносна неўмяшання ў вайну ва Украіне спадчыне тых, хто змагаўся за свабоду Славакіі падчас Другой сусветнай вайны, Фіца ахарактарызаваў вайну ва Украіне як рэгіянальны канфлікт.

Пасля сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы Фіца заклікаў Украіну быць адкрытай да дыскусіі аб тэрытарыяльных зменах, лічачы, што без гэтага далейшыя крокі для спынення вайны немагчымыя.

Фіца і Вучыч былі адзінымі гасцямі Пуціна з Еўропы на ўзроўні лідараў дзяржаў на ўрачыстасцях у Маскве 9 мая.

Чытайце таксама:

Роберт Фіца на мяжы з Украінай сустрэўся з прэзідэнтам Еўрарады Антоніу Коштай

Прэм'ер Славакіі: Мы ў Еўрасаюзе як жаба

Пуцін сустрэўся ў Пекіне з прэм'ерам Славакіі Фіцам

Каментары да артыкула