БЕЛ Ł РУС

Каля амерыканскага ўзбярэжжа знайшлі скарб з разбітага карабля XVIII стагоддзя

4.10.2025 / 21:52

Nashaniva.com

Паблізу ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда дайверы знайшлі частку страчаных іспанскіх скарбаў — больш за тысячу срэбных і залатых манет. Іх прыкладны кошт ацэньваецца ў мільён долараў, паведамляе CNN.

Фота: Queens Jewels LLC

Як мяркуецца, гэтыя манеты належалі да грузу іспанскай флатыліі, якая пацярпела крушэнне падчас урагану 31 ліпеня 1715 года. Тады караблі, што вярталіся з калоній у Іспанію, перавозілі золата, срэбра і каштоўнасці.

Манеты, знойдзеныя цяпер, былі адчаканеныя ў іспанскіх калоніях у Балівіі, Мексіцы і Перу. На іх захаваліся даты і адзнакі манетных двароў, што мае вялікае значэнне для гісторыкаў і калекцыянераў.

Сал Гутуза, дырэктар кампаніі Queens Jewels LLC, супрацоўнікі якой знайшлі скарб, адзначыў:

«Кожная манета — гэта частка гісторыі, адчувальная сувязь паміж людзьмі, якія жылі, працавалі і плавалі па моры ў залаты век Іспаніі. Знайсці тысячу з іх за адзін раз — рэдкая і незвычайная з'ява».

Улады Фларыды забяруць 20% знаходкі для захоўвання, астатняе будзе падзелена паміж кампаніяй і яе падрадчыкамі.

Цікава, што гэта не першая такая знаходка: раней у гэтым рэгіёне ўжо знаходзілі залатыя і срэбныя манеты з таго ж самага крушэння.

Чытайце таксама:

У Польшчы пачалі раскопкі на месцы бункера СС, шукаючы Бурштынавы пакой. Там могуць быць і беларускія скарбы?

Археолагі расказалі, ці ўдалося адшукаць на дне Бярэзіны скарб Напалеона

У ізраільскай пустыні знайшлі загадкавую піраміду, поўную скарбаў

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні

Каментары да артыкула