БЕЛ Ł РУС

У Празе знікла беларуска Іна Мацыенка

4.10.2025 / 19:35

Nashaniva.com

У Чэхіі шукаюць 48‑гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенка. Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале «Флорэнц» у Празе, дзе яна двойчы спрабавала купіць квіток да Варшавы.

Іна Мацыенка. Фота: Фэйсбук

Як паведамляецца, ёй не прадалі квіток да Варшавы, бо праз кепскі стан здароўя яна магла выглядаць як нецвярозая.

Пазней Іна Мацыенка звязалася са сваёй маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасля гэтага сувязь з жанчынай знікла.

Іна Мацыенка. Фота: Фэйсбук

Прыкметы: рост каля 175 см, цёмна-русыя валасы да плячэй, карыя вочы. Была апранутая ў чорную куртку, сінія джынсы і чорныя спартыўныя туфлі, пры сабе мела невялікі заплечнік.

Па словах маці, яна магла перанесці інсульт.

Інфармацыю просяць паведамляць праз тэлефон +48 606 107 885.

Чытайце таксама:

На выбарах у Чэхіі пасля падліку 70% галасоў упэўнена лідзіруе апазіцыя

Тыкток закрыў дзясяткі акаўнтаў за ўмяшанне ў выбары ў Чэхіі

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю

Каментары да артыкула