БЕЛ Ł РУС

Нямецкая паліцыя затрымала мужчыну, які запусціў дрон над аэрапортам Франкфурта

4.10.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Раніцай 3 кастрычніка нямецкая паліцыя зафіксавала дрон у заходняй частцы аэрапорта Франкфурта. Неадкладна пачаліся пошукі аператара, якія ўвянчаліся поспехам — затрыманы 41‑гадовы харват.

Супраць затрыманага распачалі справа аб адміністрацыйным правапарушэнні. Вядзецца расследаванне, з якой мэтай ён запускаў дрон. Пра гэта гаворыцца ў сакрэтнай справаздачы паліцыі, якую атрымала выданне Bild.

На поўначы Нямеччыны таксама адбыліся інцыдэнты з дронамі. У Ніжняй Саксоніі паліцыя днём 4 кастрычніка зафіксавала БПЛА над складам боепрыпасаў каля горада Евера. Яго паходжанне невядомае, расследаванне пакуль не дало вынікаў.

2 кастрычніка яшчэ тры дроны былі заўважаныя ў Гіфхорне. Яны рухаліся на вышыні каля 100 метраў з хуткасцю да 100 км/г; непадалёк ад месца іх выяўлення знаходзіцца база авіяатрада паліцыі.

Чытайце таксама:

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»

На поўначы Германіі заўважылі некалькі беспілотнікаў

Аэрапорт Мюнхена зноў закрывалі з-за палётаў дронаў

Аэрапорт Мюнхена ноччу прыпыняў працу з-за паведамленняў пра беспілотнікі

«Інакш нельга, бяспека — перш за ўсё». Актобэрфэст часова закрылі з-за пагроз з боку леварадыкалаў

Каментары да артыкула