Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка
На мяжы з Беларуссю, у Медніцкім пункце пропуску, літоўскія памежнікі затрымалі моцна п’янага кіроўцу фуры. 56‑гадовы грамадзянін Малдовы ехаў праз Беларусь у Літву транзітам і вёз у паўпрычэпе пшаніцу, прызначаную для вытворчасці піва.
Фота: vsat.lrv.lt
Пры праверцы дакументаў у памежнікаў узніклі падазрэнні, што кіроўца нецвярозы: ад яго моцна пахла спіртным, гаворка была нязвязная, рухі — нескаардынаваныя. Алкатэстар паказаў 2,58 праміле, што ў Літве разглядаецца як цяжкая ступень ап’янення і цягне за сабой крымінальную адказнасць. Сам кіроўца прызнаўся, што піў напярэдадні.
Фота: vsat.lrv.lt
Калі на месца прыехала паліцыя, паўторная праверка паказала яшчэ вышэйшы ўзровень — 2,87 праміле.
Цікава, што перад уездам у Літву фуру павінен быў кантраляваць беларускі бок у Каменным Лозе, але там парушэнняў не заўважылі.
П’янага кіроўцу разам з транспартам перададалі паліцыі для далейшага расследавання.
Чытайце таксама:
Пад Уроцлавам п'яны беларускі дальнабойшчык паралізаваў цэлую трасу
Пад Магілёвам кіроўца збіў насмерць веласіпедыста і з'ехаў, яго затрымалі ў Мінскай вобласці
Кіроўца збіў нецвярозага пешахода — што рашыў суд?
У Кобрынскім раёне мужчына заснуў у траве і трапіў пад трактар-газонакасілку