БЕЛ Ł РУС

Як Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі хацелі падарыць Ганне Сялук песню на дзень народзінаў

4.10.2025 / 14:21

Nashaniva.com

Сюрпрыз планавалі паказаць у ранішнім эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Ганна Сялук. Скрын відэа

Вядучы ютуб-канала «О(б)суждаем» Іван Прус у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» прыгадаў выпадак пра нявестку Лукашэнкі Ганну Сялук, які адбыўся падчас яго працы ў прадзюсарскім цэнтры «Спамаш».

«Туды прыходзіў [яе муж] Дзмітрый [Лукашэнка] і хтосьці яшчэ, і яны на дзень нараджэння Ганны запісвалі песню на яе тэкст у якасці падарунка», — распавёў Прус.

Паводле яго, гэты запіс быў часткай вялікага сюрпрызу, які планавалі зрабіць для Ганны Сялук у ранішнім эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

«Яны планавалі, што гэтая песня прагучыць у «Добрай раніцы [, Беларусь]». То-бок яны раніцай разбудзяць Ганну, скажуць «Ганна, пад'ём!», уключаць ёй БТ (не ведаю, магчыма, у іх гэта было нормай жыцця — устаць, уключыць БТ). І там у «Добрай раніцы» зайграе яе песня, і як бы ў чалавека будзе дзень народзінаў».

Прус адзначыў, што калі гісторыя пра Ганну Сялук стала публічнай, ён згадаў гэты эпізод як пачатак яе творчага шляху.

«Гэта ж пачыналася проста з таго, што простая беларуская хатняя гаспадыня рэалізавала сваё жаданне і пачула, як яе песню сваякі, дзеці, муж запісалі і праспявалі ў «Добрай раніцы, Беларусь!» —

падсумаваў ён і дадаў, што не ведае, ці трансліравалася гэтая песня ў перадачы, а саму гісторыю ён чуў «у рамках абмеркавання».

Чытайце таксама:

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі

Каментары да артыкула