БЕЛ Ł РУС

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек

3.10.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Спектакль паводле казак братоў Грым у рэжысуры Яўгена Карняга не прыняла адпаведная камісія, палічыўшы яго надта «чорным». Такой інфармацыяй падзялілася з Reform.news крыніца з тэатральных колаў.

Фрагмент афішы спектакля «Сёстры Грым». Фота: сайт тэатра

Прэм’ера пастаноўкі «Сёстры Грым» павінна была адбыцца ў новым сезоне сталічнага Тэатра лялек, але была адменена.

«Камісія, якая прымала спектакль, палічыла яго «чорным» і надта змрочным, каб даць яму «зялёнае святло», — расказала крыніца.

Прычым тое, што новы спектакль — гэта адноўленая версія слыннай і вельмі папулярнай пастаноўкі для дарослых «Інтэрв’ю з ведзьмамі», якая ішла на сцэне тэатра больш за шэсць гадоў, нікога не збянтэжыла. 

Прэм’ера «чорнай» камедыі павінна была адбыцца ў верасні. Але літаральна за дзень прэм’еры на сайце тэатра з’явілася паведамленне, што спектакль адмяняецца па «тэхнічных прычынах». Прычым былі знятыя па тых жа прычынах і паказы пастаноўкі ў кастрычніку. У афішу «Сёстры Грым» так і не вярнуліся.

Чытайце таксама:

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Тэатры лялек адмянілі спектакль паводле казак братоў Грым

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў

Каментары да артыкула