БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даручыў Галоўчанку дапрацоўваць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку

3.10.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб стварэнні працоўнай групы для дапрацоўкі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026—2030 гады.

Раман Галоўчанка

У склад групы ўвайшлі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, цяперашнія і былыя кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі арганізацый рэальнага сектара эканомікі, а таксама навуковых і грамадскіх структур. Кіраўніком прызначаны Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

Працоўнай групе даручана сумесна з урадам дапрацаваць праект праграмы і прадставіць вынікі Лукашэнку. Пасля гэтага дакумент будзе вынесены на разгляд Усебеларускага народнага сходу, які збіраюцца правесці да канца гэтага года.

Чытайце таксама:

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына

Галоўчанка заявіў пра неабходнасць сінхранізацыі палітыкі Нацбанка з палітыкай расійскага Цэнтрабанка

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада

Каментары да артыкула