БЕЛ Ł РУС

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters

3.10.2025 / 8:52

Nashaniva.com

Жаданне адміністрацыі Трампа адправіць ва Украіну дальнабойныя ракеты «Тамагаўк» можа быць невыканальным, бо цяперашнія запасы прызначаны для Ваенна-марскога флоту ЗША і іншых патрэб, паведаміў Reuters амерыканскі чыноўнік і тры крыніцы.

Ракета «Тамагаўк» у палёце. Фота: Wikimedia Commons

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у нядзелю заявіў, што Вашынгтон разглядае запыт Украіны на атрыманне дальнабойных «Тамагаўкаў», якія могуць ствараць разбурэнні глыбока на тэрыторыі Расіі, уключаючы Маскву. У сераду агенцтва Reuters паведаміла, што ЗША прадаставяць Украіне разведвальную інфармацыю аб мэтах доўгай дасяжнасці ў расійскай энергетыцы.

Аднак амерыканскі чыноўнік і крыніцы, знаёмыя з падрыхтоўкай і пастаўкамі ракет Tomahawk, паставілі пад сумнеў магчымасць перадачы гэтых крылатых ракет, радыус дзеяння якіх складае 2 500 кіламетраў.

Чыноўнік ЗША падкрэсліў, што дэфіцыту гэтага «рабочага каня» — зброі, якая часта выкарыстоўваецца войскам для ўдараў па наземных мэтах, — няма, але выказаў меркаванне, што Украіне могуць быць перададзены іншыя варыянты са зменшанай дальнасцю дзеяння.

Чыноўнік таксама сказаў, што ЗША могуць разгледзець магчымасць дазволіць еўрапейскім саюзнікам набыць іншыя далёкадзейныя віды ўзбраення і перадаць іх Украіне, але пастаўкі Tomahawk застаюцца малаверагоднымі

Чытайце таксама:

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне

Каментары да артыкула