У Крыме абмежавалі продаж бензіну 20 літрамі ў адны рукі
Акупацыйныя ўлады Крыма зрэзалі ліміт адпускання бензіну з 30 літраў да 20 літраў у адны рукі. Акупацыйны кіраўнік паўвострава Сяргей Аксёнаў канстатаваў, што меры, прынятыя да гэтага часу, не дазволілі «цалкам выраўнаваць сітуацыю з наяўнасцю неабходнага аб'ёму аўтамабільнага паліва на АЗС Крыма».
Сяргей Аксёнаў звяртаецца да крымчан. Скрыншот з відэа
«Сітуацыя аб’ектыўная. Вы ж ведаеце, такая сітуацыя не толькі ў адным рэгіёне. Папрашу набрацца цярпення, на жаль, вастрыня ў нас толькі павышаецца. Вы ж ведаеце, гэта аб’ектыўныя прычыны», — заклікаў крымчан кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі.
Сацыяльная сфера і грамадскі транспарт будуць забяспечвацца бензінам у поўнай меры, а «інфармацыя пра арганізацыю стабільных паставак» будзе 3 кастрычніка, абяцае Аксёнаў.
1 кастрычніка выданне РБК паведаміла, што ў Расіі выбылі са строю амаль 40% магутнасцяў нафтаперапрацоўкі, большая частка — праз удары ўкраінскіх беспілотнікаў. Цяпер расійскі ўрад рыхтуецца адмяняць імпартныя пошліны на бензін і акцыз на паліўны этанол, а таксама дазваляць шкодныя прысадкі для павышэння актанавага ліку.
Чытайце таксама:
«Прашу крымчан і гасцей набрацца цярпення». У Крыме знік бензін
У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну
Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ
У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі