БЕЛ Ł РУС

Горад Славуціч ва Украіне застаўся без святла і вады з-за ўдару расійскіх дронаў

1.10.2025 / 20:18

Nashaniva.com

Расійскія войскі ў сераду атакавалі дронамі горад Славуціч у Кіеўскай вобласці, у выніку чаго жыхары засталіся без святла і вады. Пра гэта паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Мікалай Калашнік.

«У выніку ўдару БПЛА па энергетычным аб'екце горад застаўся без электразабеспячэння. Цяпер без святла — каля 20 тысяч мясцовых жыхароў», — напісаў Калашнік.

Паводле яго слоў, у горадзе праблемы з мабільнай сувяззю, улады працуюць разам з мабільнымі аператарамі, каб яе стабілізаваць. Пацярпелых сярод насельніцтва няма.

Славуціч быў пабудаваны пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС для рассялення супрацоўнікаў атамнай электрастанцыі. Ён размешчаны за 50 км ад Чарнобыльскай АЭС.

Чытайце таксама:

Польшча падняла ў паветра самалёты F-16 з-за магчымай атакі дронаў

«Я ўмею забіваць. Тут мяне за гэта не асудзяць». Ва УСУ таксама служаць зняволеныя, якія прамянялі турму на поле бою

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»

Каментары да артыкула