БЕЛ Ł РУС

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

1.10.2025 / 18:16

Nashaniva.com

Пасля няўдалай сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы амерыканскі прэзідэнт пачаў усё часцей адкрыта крытыкаваць расійскага лідара. Ён нават дапусціў магчымасць перамогі Украіны і вяртання ёй усіх акупаваных тэрыторый. У адказ Пуцін значна ўзмацніў паветраныя атакі.

Наступствы расійскага ўдару. Фота: andrii_sybiha / X

Па падліках ABC News на падставе ўкраінскіх звестак, у верасні Расія запусціла па Украіне на 38% больш беспілотнікаў-камікадзэ і ракет, чым у жніўні — усяго 5636 дронаў і 187 ракет. Гэта значыць, беспілотнікаў стала на 39% больш, а ракет — амаль на 20%. Асабліва магутным быў налёт у ноч з 6 на 7 верасня: 810 беспілотнікаў і 13 ракет накрылі гарады ў шасці рэгіёнах і ў Кіеве. Загінула пяць чалавек, 41 быў паранены.

У жніўні, напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў у Анкорыджы, наадварот, назіралася адноснае зацішша. Рэкордным застаецца ліпень, калі, паводле даных Вайсковых паветраных сіл Украіны, Расія выпусціла 6443 баявыя апараты.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) падкрэсліваюць: Расія рэгулярна ўзмацняе авіяўдары ў моманты, калі Захад абмяркоўвае новую дапамогу Украіне ці магчымыя перамовы аб перамір’і. Такія дзеянні маюць яшчэ і прапагандысцкую мэту — адцягнуць увагу ад няўдач на фронце, напрыклад, правалу расійскага наступу пад Пакроўскам у жніўні.

Чытайце таксама:

«Я ўмею забіваць. Тут мяне за гэта не асудзяць». Ва УСУ таксама служаць зняволеныя, якія прамянялі турму на поле бою

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне

У Кіеве жанчына не вытрымала стрэсу падчас ракетнай атакі і памерла ў сховішчы

Каментары да артыкула