Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка
Прэс-служба Беларусбанка паведаміла, што з 1 лістапада гэты банк адмяняе плату за пераводы ў лічбавых каналах паміж сваімі карткамі.
Фота ілюстрацыйнае
Пераводы з карткі адной асобы на карткі іншай асобы ў сэрвісах Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, на сайце, у інфакіёсках, банкаматах або праз сэрвіс «Аўтааплата» будуць праводзіцца без камісіі.
Пры гэтым сума аперацыі значэння мець у гэтым выпадку не будзе.
Чытайце таксама:
Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?
Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы
Беларусбанк запускае крэдыт на электрамабіль Geely
Беларускі банк параіў кліентам, якія забыліся PIN-код, звяртацца да Паліны