БЕЛ Ł РУС

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

1.10.2025 / 16:47

Nashaniva.com

На мінскім Камароўскім рынку абмяркоўваюць цэны на грыбы, і адно відэа ў тыктоку выклікала сапраўдны выбух дыскусій. Аўтар роліка паказаў, што прадаўцы просяць за адзін баравік (не за кілаграм, а за адзін невялікі грыб) 8—9 рублёў, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Менш чым за суткі відэа паглядзелі каля 330 тысяч карыстальнікаў. Каментатары падзяліліся на два лагеры: адны абураюцца такой цаной і параўноўваюць яе з коштам чырвонай рыбы, мяса ці шампіньёнаў з крамы; другія ж лічаць кошт цалкам абгрунтаваным, бо збіраць баравікі вельмі складана — трэба ведаць месцы і лавіць «хвалю», калі надвор’е спрыяе іх росту.

Кошт баравікоў заўсёды быў высокі ў параўнанні з іншымі грыбамі, нават у разгар сезона. Напрыклад, на рынку невялікі пакуначак каштуе каля 35 рублёў, а ў прыватных аб’явах цана за кілаграм можа дасягаць і 50 рублёў. Па сутнасці, баравікі каштуюць як дарагое мяса.

@chtopochemminsk

‍Цены на грибы на нашей любимой Комаровке! Сколько стоит 1 боровик - узнаем! ряд 4, место 1

♬ оригинальный звук - ЧТОПОЧЕМ МИНСК

Карыстальнікі тыктоку жартавалі і спрачаліся:

Аднак былі і іншыя галасы:

Чытайце таксама:

У лясах можна знайсці грыб, падобны да баравіка. Але ці варта есці?

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Як правільна выбіраць грыбы і якія цяпер на іх цэны?

Каментары да артыкула