БЕЛ Ł РУС

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу

29.09.2025 / 21:11

Nashaniva.com

41‑гадовага былога начальніка абаротнага дэпо ў Гродне судзілі за атрыманне вялікага хабару, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Фота ілюстрацыйнае

Падчас судовага следства было ўстаноўлена, што мужчына з лютага 2019 года па красавік 2024 года атрымліваў ад сваіх падначаленых — машыністаў цягнікоў і іх памочнікаў — хабар. Грошы яму перадавалі за тое, каб канкрэтныя супрацоўнікі маглі адпраўляцца ў працоўныя паездкі ў Польшчу, дзе яны атрымлівалі кампенсацыі да заробку за сваю рухомую і раз’яздную работу, а таксама за больш цяжкія ўмовы працы.

Усяго начальнік дэпо атрымаў хабар у памеры 12 590 даляраў ЗША.

Суд Кастрычнікага раёна Гродна, улічваючы ўсе прадстаўленыя доказы, прызнаў абвінавачанага вінаватым. На падставе часткі 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мужчыну прысуджана:

Акрамя гэтага, па правілах часткі 2 артыкула 46‑1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з абвінавачанага спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам. Яго маёмасць пакінутая пад арыштам, каб забяспечыць выкананне прысуду ў частцы спагнання маёмасці.

Чытайце таксама:

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

У Мінску супрацоўніка ВНУ за хабар 600 даляраў асудзілі на год калоніі

Супрацоўнік ЖКГ браў хабар праз схованку ў прыбіральні

Каментары да артыкула