БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Вольга Чукарава перанесла ў зняволенні інсульт

29.09.2025 / 18:26

Nashaniva.com

Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва DissidentBY, у СІЗА праз стрэс палітзняволеная Вольга Чукарава перанесла інсульт, у выніку чаго амаль страціла зрок.

Вольга Чукарава

Нягледзячы на праблемы са здароўем, жанчына застаецца ў зняволенні.

50‑гадовая Вольга Чукарава была затрыманая восенню 2024 года. Жанчыну абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361‑1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Яе асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»

Яўген Афнагель: Пяць гадоў турмы таго каштавалі, таму што я бачыў Беларусь свабоднай

У Гомелі вынеслі прысуд брату былога палітвязня

Каментары да артыкула