«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа
Пазоў быў пададзены пасля вялікай гутаркі з Кацярынай Гардзеевай, у якой Алла Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева.
Суд Масквы зарэгістраваў іск «ветэрана баявых дзеянняў» у Афганістане Аляксандра Трэшчава да спявачкі Алы Пугачовай. Гэта вынікае з картатэкі спраў суда.
Пададзены іск аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі да грамадзян і юрыдычных асоб. Трэшчаў запатрабаваў 1,5 млрд рублёў (каля $18 млн), паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на матэрыялы справы.
Іск быў пададзены пасля інтэрв'ю спявачкі журналістцы Кацярыне Гардзеевай, у якіх Трэшчаў убачыў усхваленне Джахара Дудаева, што, на яго думку, абразіла расійскі народ.
Акрамя гэтага, у іску ўтрымліваецца сцвярджэнне, што Пугачова дапускала выказванні, якія «ганьбуюць прэзідэнта, армію і праваахоўныя органы Расійскай Федэрацыі».
Чытайце таксама:
«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены
Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў
Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе