Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года
Раней УНС планавалі на красавік, але чамусьці адмянілі.
Усебеларускі народны сход у лютым 2021 года. Фота: БелТА
Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года, заявіў у эфіры БТ кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты.
Раней анансавалася, што гэты сход пройдзе ў красавіку, але пасля тэму замялі і пра УНС не згадвалі.
Першапачаткова меркавалася, што УНС будзе выкарыстаны для транзіту ўлады. Але Аляксандр Лукашэнка не захацеў сыходзіць. Ад чыноўнікаў Лукашэнка патрабаваў, каб яны знайшлі УНС месца ў сістэме, каб ён нікому не замінаў.
Чытайце таксама:
Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС
Лукашэнка: Усебеларускі народны сход не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады