БЕЛ Ł РУС

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку

27.09.2025 / 21:50

Nashaniva.com

У Беластоку на паркоўцы каля гіпермаркета Auchan на вуліцы Гетманскай прызямліўся метэазонд з партыяй беларускіх цыгарэт. Такія аб'екты звычайна запускаюць кантрабандысты, піша выданне Most.

Зонд пасля прызямлення. Фота: Podlaska Policja / Kurier Poranny. Калаж: Most

Незвычайны груз каля гіпермаркета ўбачылі каля сёмай гадзіны раніцы 27 верасня. Службы, якія прыбылі на месца, знайшлі ў «пасылцы» 2 тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

Аказалася, гэта не адзіная партыя, запушчаная з Беларусі па паветры ў ноч з 26 на 27 верасня. Падобны груз знайшлі ў прыгарадзе Беластока Кляосіне. Памежная служба паведаміла пра затрыманне двух палякаў, у якіх пры сабе былі ўпакоўкі з цыгарэтамі.

Цікавасць кантрабандыстаў да паветранага шляху перакідання цыгарэт вырасла пасля таго, як на польска-беларускай мяжы пабудавалі плот. Метэазонды перамяшчаюцца на нізкай вышыні, таму радары іх не фіксуюць. Але вецер часта адносіць іх далёка ад месцаў меркаванай пасадкі.

Звычайна зонды суправаджаюць GPS-датчыкамі, што палягчае кантрабандыстам іх пошук на польскім баку.

Чытайце таксама:

У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі аэрастаты з кантрабандай

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітая

Каментары да артыкула