БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод

27.09.2025 / 20:13

Nashaniva.com

Падчас паездкі ў Шклоўскі раён Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з магчымасцю будаўніцтва яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Лукашэнку далажылі пра восеньскія палявыя работы ў раёне, вобласці і па краіне ў цэлым, у тым ліку пра ўборку бульбы, цукровых буракоў і лёну. Размова закранула пытанне аптымальных плошчаў для вырошчвання цукровых буракоў у рэгіёне, бо наяўныя заводы пераважна працуюць з блізкімі раёнамі, а з аддаленых тэрыторый буракі дастаўляць цяжка.

Лукашэнка адзначыў, што на захадзе і ў цэнтры краіны ёсць чатыры цукровыя заводы, а на ўсходзе іх няма зусім. Таму, калі разгортваюцца такія перспектывы, можна пабудаваць невялікі завод у Магілёўскай вобласці. Ён падкрэсліў, што важна, каб завод гэты можна было не толькі пабудаваць, але і забяспечыць сыравінай, таму над гэтым трэба будзе падумаць зімой.

На сёння ў Беларусі працуюць чатыры цукровыя заводы: Слуцкі і Гарадзейскі ў Мінскай вобласці, Скідзельскі ў Гродзенскай і Жабінкаўскі ў Брэсцкай. Усе яны грунтуюцца на перапрацоўцы цукровых буракоў.

Чытайце таксама:

У Жабінцы сталі выпускаць цукар з пікантнымі дадаткамі

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

Каментары да артыкула