Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну з канала «Расія 1» заявіў, што хацеў бы пагаварыць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе РБК.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025 года. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«Я вось хацеў бы з ім проста пагаварыць», — сказаў Лукашэнка.
«Уладзіміру Аляксандравічу трэба супакоіцца — ёсць на стале добрая прапанова. З прэзідэнтам Пуціным абмяркоўвалі, не стану гаварыць — прэзідэнт сам скажа. Добрая прапанова», — дадаў ён.
Ён падкрэсліў, што Пуціну, Зяленскаму і Лукашэнку трэба дамовіцца пра завяршэнне канфлікту ва Украіне.
«Дамовіцца пра заканчэнне гэтай незразумелай вайны. Трэба дамовіцца. Не дамовімся — будзе дрэнна ўсім».
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва АЭС на ўсходзе Беларусі