БЕЛ Ł РУС

Максіму Знаку завочна ўручылі ўзнагароду «За парушэнне спакою»

26.09.2025 / 18:27

Nashaniva.com

Беларускі пісьменнік і адвакат Максім Знак сёлета стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «За парушэнне спакою», якую штогод уручае адважнаму пісьменніку ў небяспецы Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання

Гэтай узнагародай адзначаюцца пісьменнікі і творцы, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Раней, у 2021 годзе, яе атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.

На цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў культуры, дыпламатыі і бізнэсу, паказалі фотаздымкі пастановак паводле твораў Максіма Знака, былі зачытаныя ўрыўкі з ягоных апавяданняў. 

Святлана Ціханоўская, якая прысутнічала на гэтай цырымоніі, падкрэсліла, што лёс Максіма Знака шмат у чым нагадвае шлях Вацлава Гавела, які таксама сядзеў за кратамі за смеласць «жыць у праўдзе».

«Ушаноўваючы сёння Максіма, мы ўшаноўваем кожнага беларуса, які адмовіўся здацца. Кожнага пісьменніка, кожнага юрыста, кожнага журналіста, які абраў праўду замест камфорту. Мы ўшаноўваем усіх, хто працягвае парушаць ілжывую «цішыню» тыраніі», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Пяць гадоў таму затрымалі Максіма Знака

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову

Каментары да артыкула