Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
26 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1201 чалавек.
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Дзяніс Пілат, Яўген Мазец, Алена Рыбак, Юрый Анісаў, Айрат Халікаў, Аляксей Камовіч, Аляксей Капліч, Барыс Хусаінаў, Іван Юшкевіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1201 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»
13 нядаўна вызваленых і вывезеных у Літву палітвязняў выказалі жаданне легалізавацца ў Польшчы
Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням