БЕЛ Ł РУС

Шры-Ланка змяніла правілы ўезду для замежных турыстаў

26.09.2025 / 16:6

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, з 15 кастрычніка 2025 года усім падарожнікам, якія едуць на Шры-Ланку, трэба будзе загадзя афармляць ETA-візу.

Фота ілюстрацыйнае

Зрабіць гэта можна самастойна праз афіцыйны сайт. Кошт візы — 50 долараў на чалавека. Калі ж візу афармляць праз тураператара, то яна будзе каштаваць 60 долараў. Для дзяцей да 12 гадоў яна бясплатная.

Віза дзейнічае 30 дзён і дазваляе двухразовы ўезд. Таксама пашпарт павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум 6 месяцаў з дня прыбыцця.

Раней паведамлялася, што з 28 кастрычніка авіякампанія «Белавія» пачынае выконваць прамы рэйс з Мінска на Шры-Ланку.

Чытайце таксама:

«Белавія» паляціць на Шры-Ланку

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу

Каментары да артыкула