БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню

26.09.2025 / 15:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ён не прызнае акупаваныя тэрыторыі за Расіяй, але калі б заўтра было прыпыненне агню, то ён бы згадзіўся на тое, каб усё спынілася па цяперашняй лініі фронту, а Украіна вяртала свае землі пазней і дыпламатычным шляхам, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Axios.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Журналіст спытаў, на якія тэрытарыяльныя саступкі дзеля міру гатовы пайсці Зяленскі.

«Не, мы ніколі не прызнаем акупаваныя тэрыторыі як тэрыторыі Расіі. Мы не можам гэтага зрабіць», — сказаў прэзідэнт Украіны

Журналіст на гэта заўважыў, што ён пытаўся не пра прызнанне, а пра тое, ці пагодзіцца Зяленскі сказаць: «Вось мяжa была тут, а цяпер яна тут, што я магу зрабіць?»

«Калі мы паглядзім на сённяшнюю сітуацыю і заўтра будзе спыненне агню, і ўсе разумеюць, што ў нас няма сілы, каб вярнуць гэтыя тэрыторыі назад, то мы гатовыя гаварыць пра гэта. Мы гатовыя вярнуць гэта пазней у будучыні дыпламатычным шляхам, а не ўзброеным. І я думаю, што гэта добры кампраміс для кожнага», — адказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што гэта азначае, што «мы мусім вырашаць такія рэчы шляхам дыялогу і з меншымі стратамі».

Чытайце таксама:

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць

Зяленскі заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку пасля заканчэння вайны

Каментары да артыкула